3-га верасня ў Варшаве – дабрачынны оўпэн-эйр „Грай”
На ім выступяць Лявон Вольскі, Юры Стыльскi, Аляксандр Памiдораў, Наста Шпакоўская, Алесь Дзянiсаў, Atesta. Таксама імпрэзу падтрымаюць маладыя выступоўцы – прадстаўнікі вольнай сцэны.

Частка сродкаў ад падзеі будзе скіраваная ў дапамогу пацярпелым беларускім музыкам.
Чаму накіравацца на фэст “Грай” усё ж варта, распавяла яго арганізатар Інэс Сянкевіч:
– Першая прычына, паслухаць сваіх улюбёных музыкаў, сваіх улюбёных артыстаў. Другая прычына, магчымасць пазнаёміцца з новымі, цікавымі, творчымі людзьмі. Трэцяя прычына дапамагчы беларускім музыкам. Будзе акустыка, акустычны фестываль. Усё ж такі не настолькі вялікая пляцоўка, каб там рабіць электрычнасць. Можна будзе павесяліцца, адарвацца па поўнай.
Дарэчы, падчас фэсту „Грай” можна будзе напісаць лісты палітвязням, пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце.
Пачатак мерапрыемства – у 16-00. Адрас – Wał Miedzeszyński 407.
Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр падзеі.
Беларускае Радыё Рацыя
