3 траўня на Падляшшы ўшаноўваюць памяць Св. пакутніка Гаўрыіла
На Падляшшы праваслаўныя вернікі 3 траўня ўшаноўваюць памяць Св. пакутніка Гаўрыіла. Ён заступнік дзяцей і моладзі. Асноўныя ўрачыстасці адбываюцца ў жаночым манастыры Нараджэння Прэсвятой Богародзіцы Марыі ў Зверках.
Гэта месца, куды прыбываюць праваслаўныя паломнікі з розных куткоў рэгёну. Менавіта тут, у канцы 17 стагоддзя, нарадзіўся Габрыэль Гаўдэль – пазней святы. Калі яму было шэсць гадоў, пры нявысветленых абставінах, яго выкралі з дому і забілі, цела пахавана на мясцовых могілках.
Культ Св. Гаўрыіла на Падляшшы пачаўся са знаходжання мошчаў і цудадзейных аздараўленнях на яго магіле.
Мошчы святога перанеслі ў Заблудаў, а потым шмат гадоў блукалі па Беларусі. Патрапілі ў Слуцк, Менск, а потым у Гародню. У 1992 годзе іх афіцыйна перавялі ў Беласток.