30 тысяч беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы



30 тысяч беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы. Крыху больш за 20 тысяч беларусаў маюць сталы від на жыхарства. Падставай для іх выдачы была ў асноўным наяўнасць польскага паходжання, у тым ліку – карты паляка. Часовы від на жыхарства маюць 10 тысяч беларускіх грамадзян, паведамляе польскае Упраўленне па справах замежнікаў. Пераважная большасць беларусаў атрымлівае яго ў сувязі з працаўладкаваннем — каля 70% заяваў. У асноўным гэта людзі ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў. Нязначна пераважаюць мужчыны. У гэтую лічбу не ўваходзяць беларусы, якія часова знаходзяцца ў Польшчы на падставе візы, а таксама тыя, хто мае дазвол на часовае пражыванне, тэрмін дзеяння якога быў часова падоўжаны ў сувязі з эпідэміяй каронавірусу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vsetutpl.com