30-ы Эканамічны форум у Карпачы
У Карпачы, што на поўдні Польшчы, пачаўся 30-ы Эканамічны форум. Гэта найбуйнейшая міжнародная канферэнцыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, прысвечаная эканамічным пытанням.
Сустрэча праходзіць пад лозунгам «Еўропа ў пошуках лідарства», яна прысвечана Фонду аднаўлення эканомікі ЕЗ пасля крызіса, выкліканага эпідэміяй каронавіруса.
На працягу трохдзённага форуму ў Карпачы запланавана прыкладна 350 асноўных мерапрыемстваў – пераважна дыскусійныя панэлі і дэбаты з удзелам экспертаў, палітыкаў, прадстаўнікоў урада і прадпрымальнікаў з Польшчы ды іншых краінаў свету. У іх прымуць удзел больш за 3500 чалавек. Арганізатарам форуму зʼяўляецца Фонд «Інстытут усходніх даследаванняў».
Фота: PAP/Łukasz Gągulski