300 тысяч злотых – на кіно пра Беласток
300 тысяч злотых – такую квоту прызначыць Беласток на Фонд Кіно ў 2016 годзе. Гэта новая ўстанова, якая мае падтрымліваць вытворчасць фільмаў, серыялаў і дакументальнага кіно. Але фільмы павінны быць звязаныя з Беластокам, і паказваць яго ў добрым cвятле. Як мяркуе віцэ-прэзідэнт горада Рафал Рудніцкі, такі Фонд паспрыяе пашырэнню ведаў пра Беласток ды яго рэкламе:
– Гэтыя фільмы мусяць быць звязаныя з нашым горадам і пазітыўна яго паказваць. Будзе праведзены конкурс і найлепшыя праекты атрымаюць фінансавую датацыю.
Праекты будць ацэньваць сябры Польскага інстытута кіна-мастацтва. Падобныя фонды ёсць і ў іншых гарадах – у Кракаве, Лодзі ды Любліне.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота Jędrzej Wojnar