31 дэпутат з Польшчы будзе назіраць за выбарамі ва Украіне



Група польскіх дэпутатаў, прадстаўнікоў розных палітычных партый, прадстаўленых ў польскім Сэйме, адправяцца ва Украіну.

31 дэпутат з Польшчы будзе назіраць за хадой парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 26 кастрычніка. Пра гэта паведаміў спікер польскага Сейму Радаслаў Сікорскі.

– Удзел польскіх парламентарыяў у назіральніцкай місіі ў сувязі з выбарам ў парламент ва Украіне. Нікога не мушу пераконваць, якімі важнымі з’яўляюцца гэтыя выбары ў тым ліку і для нас у Польшчы. Будзе нас прадстаўляць там 31 дэпутат, якія прадставяць усе партыі і колы. Каардынатарам дэлегацыі з’яўляецца віцэ-маршалак Эльжбэта Радзішэўска.

З 24 па 27 кастрычніка група польскіх дэпутатаў будзе ва Украіне. У складзе місіі, між іншымі, дэпутаты польскага Сейму ад Падляшша Аляксандр Сасна і Яўген Чыквін. У складзе назіральнай місіі – таксама прадстаўнік украінскай нацыянальнай меншасьці – Мірон Сыч.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя