31-я гадавіна пакутнай смерці ксяндза Папялушкі



Навукоўцы з Польшчы, Літвы і Беларусі сустрэліся ў Беластоку, каб размаўляць пра дзейнасць Віленскай каталіцкай архіепархіі. Мерапрыемства арганізаванае ў 90-ю гадавіну ўзнікнення епархіі, якая ахоплівала таксама тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сярод тэмаў канферэнцыі – стаўленне каталіцкай царквы да нацыянальнага пытання на Віленшчыне і Піншчыне. У пачатку ўдзельнікі ўсклалі кветкі пры помніку капелана “Салідарнасці” ксяндза Ежы Папялушкі. Дзейнасць Папялушкі тагачасныя ўлады лічылі супрацівам камуністычнай сістэме, кажа прафесар Кшыштоф Сыховіч:

– Дзейнасць ксяндза Ежы Папялушкі была разгледжана на найвышэйшым узроўні – і апаратам бяспекі, і партыйнымі ўладамі. Вядома таксама пра размову генерала Войцех Ярузельскага з генералам Чэславам Кішчакам, у якой не гаворыцца прама пра забойства ксяндза, але напэўна прагучала, што варта яго ўцішыць.

У месцы, дзе адбываецца канферэнцыя, працуе выстава, прысвечаная жыццю, дзейнасці і трагічнай смерці ксяндза Ежы Папялушкі. Канферэнцыя працягнецца да серады ў будынку Цэнтру Беластоцкай епархіі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

19 кастрычніка – 31-ая гадавіна смерці капелана “Салідарнасці” айца Ежы Папялушкі. 19 кастрычніка 1984 году супрацоўнікі органаў бяспекі выкралі яго, а пазней закатавалі.

DSC09886Ежы Папялушка нарадзіўся ў Акопах на Падляшшы. З дзяцінства гаварыў на беларускай гаворцы, якой карыстаюцца мясцовыя жыхары. Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ўсклаў вянок да помніка бласлаўлёнага ксяндза:

– Ведаю, што тут шмат людзей размаўляюць на беларускай мове, пазней Ежы Папялушка вельмі добра размаўляў па-польску. Але галоўнае тое, што ксёндз Ежы сваім жыццём паказаў, што ён быў постаццю гераічнай, нязломнай і змагаўся словам. Ён жыў у Варшаве, але Беласток і Сухаволя заўсёды былі ў ягоным сэрцы.

Дзейнасць ксяндза Ежы Папялушкі тагачасныя ўлады Народнай Польшчы расцэньвалі як крытыку і супраціў камуністычнай сістэмы. Яго беатыфікавалі ў 2010 годзе, а летась распачаўся працэс кананізацыі.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара