32-е Пешая паломніцтва на Гару Грабарку: Запрашаюцца ўсе, незалежна ад веравызвання і ўзросту



Ужо традыцыйна 12-га жніўня з Саколкі на Святую Гару Грабарку рушыць 32-е пешае паломніцтва. Агулам вернікі пройдуць каля 150 км. Паломніцтва прымеркаванае да Свята Прэабражэння Гасподняга.

Кажа арганізатар, Айцец Лукаш Лаўрэшук:

– Пілігрымка будзе 32-ая. 32-гі раз ідзём мы ад Саколкі на Святую Гару Грабарку. У гэтым годзе траса будзе пралягаць праз Крынкі, Гарадок, Нараўку, Гайнаўку, Дубічы Царкоўныя і Святая Гара Грабарка. Запрашаем усіх жадаючых. Наша пілігрымка характарызуецца тым, што бывае шмат дзяцей. І мы запрашаем усіх, не толькі праваслаўных, але і рыма-католікі ўдзельнічаюць у пілігрымцы. Няма ніякага абмежавання – ні ўзроставага, ні ў веравызнанні.

Цана удзелу ў 32-ім пешым паломніцтве: 50 злотых для дарослых, 30 злотых для дзяцей да 15 гадоў. У гэтыя сумы ўваходзіць страхоўка, бэйдж паломніка, перавозка багажу і лагістыка на месцы. Запіс для ўдзелу магчымы папярэдне зараз, у дзень ад’езду і на кожным этапе пілігрымкі.

Беларускае Радыё Рацыя