35 гадоў таму ў Польшчы ўвялі ваеннае становішча



35 гадоў таму з 12 на 13 снежня ў Польшчы было ўведзена ваеннае становішча. Былі інтэрнаваныя тысячы прадстаўнікоў антыкамуністычнай апазіцыі. Штогод 13 снежня ўспамінаюць людзей, якія тады загінулі.

Сёлета на вуліцах гарадоў пройдуць дэманстрацыі Komitetu Obrony Demokracji. Арганізатары лічаць, што яны праводзяцца іх дзеля абароны дэмакратычнай сістэмы, якая ў Польшчы  пад пагрозай. Адначасова параўноўваюць цяперашнюю сітуацыю ў краіне з 1981 годам.

dsc05054

Прафесар Алег Латышонак, які актыўна дзейнічаў у NSZZ „Салідарнасць”, такое параўнанне лічыць абсурдным.

– Я лічу, што гэта нахабства, ад якога займае дыханне. Людзі сапраўды змагаліся ў сытуацыі, калі можна было страціць жыццё. А гэтыя людзі нічым не рызыкуюць. І гэта не час і не месца на тое, каб пра нешта гаварыць, што цяпер адбываецца. Сітуацыя непараўнальная. Тыя, якія кажуць, што ўжо мы дакаціліся да сытуацыі, як у ваенным становішчы, або не ведаюць, што гавораць, гэта пра малодшых, а старэйшыя проста нахабна хлусяць.

У часе ваеннага становішча жыццё страціла больш за сто чалавек, інтэрнаванымі былі больш за 10 тысяч чалавек. Тысячы людзей рэпрэсавалі і выкідалі з працы за ўдзел у страйках, падтрымку падпольнай „Салідарнасці” ці прыналежнасць да прафсаюзу. Ваеннае становішча доўжылася да 22 ліпеня 1983 году.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара