3500 пачак цыгарэт у грузавіку
Супрацоўнікі Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі з Будзіска спынілі грузавік, якім кіраваў 36-гадовы жыхар Люблінскага ваяводства.
Падчас агляду ў паўпрычэпе грузавіка былі выяўлены схаваныя 3500 пачакаў цыгарэт без польскіх акцызных марак. Прыблізны кошт кантрабанды складае каля 50 тысяч злотых.
У дачыненні да кіроўцы ўзбуджана справа. Акрамя канфіскацыі цыгарэт, яму пагражае штраф.
Паводле прэс-рэлізу
