36-гадовы паляк хацеў незаконна трапіць у Беларусь
Ён патлумачыў свае матывы пачуццямі да дзяўчыны, якая пражывае ў Гародні, паведамляюць беларускія памежнікі.
Парушальнік распавёў, што прыняў рашэнне незаконна перасекчы мяжу адразу ж, як толькі мясцовыя польскія ўлады крыху аслабілі патрабаванні пра самаізаляцыю і дазволілі наведваць лясы.
Узяўшы заплечнік, маску і ровар малады чалавек адправіўся да беларускай мяжы, дзе і быў затрыманы.
Мужчыну вынеслі папярэджанне з забаронай уезду ў Беларусь на 6 месяцаў. У гэты ж дзень парушальніка перадалі польскаму боку.
Беларускае Радыё Рацыя
