36-я гадавіна пакутніцкай смерці ксяндза Ежы Папялушкі



36 гадоў мінула са дня пакутніцкай смерці бласлаўлёнага айца Ежы Папялушкі.

Айцец Ежы Папялушка нарадзіўся 14 верасня 1947 года ў Акопах каля Сухаволі.

Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі „Салідарнасць”. Публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаў у абарону правоў чалавека і захавання ідэалаў „Салідарнасці” (літургіі за Бацькаўшчыну ў парафіі Св. Станіслава Косткі ў Варшаве падчас ваеннага становішча).

19 кастрычніка 1984 года ксёндз Папялушка быў выкрадзены функцыянерамі Службы бяспекі, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісле. Яму было 37 гадоў.

Яго беатыфікацыя адбылася ў 2010 годзе.

Гаворыць маці ксяндза Ежы Папялушкі.