37 уцекачоў працаўладкаваныя ў навучальныя ўстановы Беластока
Дзякуючы супрацоўніцтву Беластока з Польскім цэнтрам міжнароднай дапамогі, 37 украінскіх настаўнікаў-асістэнтаў пачнуць працу ў гарадскіх школах і дзіцячых садках. Уцекачы будуць працаваць асістэнтамі і дапамагаць украінскім дзецям інтэгравацца ў навучальныя ўстановы Беластока.
Акалічнасці акрэсліў намеснік Прэзідэнта Беластока, прадстаўнік Польскага Цэнтра міжнароднай дапамогі Пшэмыслаў Тухлінскі:
-Ёсць ужо каля тясячы дзяцей у навучальных установах. І гэтая падтрымка вельмі патрэбная. Каб падтрымаць настаўнікаў, каб моўны бар’ер не станавіўся праблемай. І каб можна было вырашаць гэтыя моўныя праблемы. Мы радыя, што гэтая праца пачынаецца.
Узнагароджанне для працаўладкаваных уцекачоў будзе выплачвацца са сродкаў Польскага цэнтра міжнароднай дапамогі і амерыканскага донара CARE. Зараз каля 930 дзяцей і падлеткаў з Украіны наведваюць навучальныя ўстановы горада Беластока.
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток