379 выпадкаў заражэння COVID-19 на Падляшшы (абноўлена)



Ваявода Падляшскага ваяводства і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства інфармуюць пра наступных трох чалавек, якія вылечыліся ад COVID-19. 

Усяго ў Падляшскім ваяводстве вылечыліся больш за 200 чалавек, а агулам зарэгістравана 379 выпадкаў заражэння каронавірусам.

***

Санітарныя інспектары Падляшша і Падляшскага ваяводства паведамляюць пра два новыя выпадкі заражэння коронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны станоўчымі лабараторнымі даследаваннямі.

· Пажылы мужчына з Бельскага павета, хатняя ізаляцыя.

· Пажылы мужчына з Беластоцкага павета, хатняя ізаляцыя.

Кантактныя асобы ахопленыя эпідэміялагічным кантролем. 

Усяго на Падляшшы зарэгістравана 378 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.

Санітарны інспектар Падляшскага ваяводства таксама паведамляе пра пяты выпадак смерці ад віруса COVID-19 у Падляшскім ваяводстве.   Гэта жанчына ва ўзросце 86 гадоў, жыхарка Бельска-Падляшскага, якая была шпіталізавана ў шпіталь у Ломжы. У яе былі спадарожныя захворванні.

***

Яшчэ дзевятнаццаць чалавек выздаравелі ад COVID-19 – гэта тры жанчыны і мужчына сталага ўзросту, мужчына і жанчына і дзве маладыя жанчыны з Беластока, дзіця і два маладыя чалавекі з Замброўскага павета, жанчына з Колненскага павета, пажылая жанчына, дзіця, маладая жанчына і малады чалавек з Бельскага павета, маладая жанчына з Высокамазавецкага павета, малады чалавек з Ломжынскага павета.

Усяго на Падляшшы да гэтага часу акрыялі 196 чалавек, а агулам зарэгістравана 375 выпадкаў заражэння каронавірусам.

* * * 

Санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляе: у Падляшскім ваяводстве пацверджаны чацвёрты выпадак смерці ад віруса COVID-19.   Гэта жанчына ва ўзросце 76 гадоў, жыхарка Сямяціч, якая была шпіталізавана ў бальніцу ў Ломжы. У яе былі спадарожныя захворванні.

***

Падляшскі ваявода і ваяводскі санітарны інспектар паведамілі пра шэсць новых выпадкаў заражэння каронавірусам на Падляшшы. Усе выпадкі пацверджаныя станоўчымі вынікамі лабараторных тэстаў.  

Заражаныя – гэта жанчына ў гадах з Бельска-Падляшскага, дзве жанчыны з Ломжы, пажылы мужчына з Замбраўскага павету, мужчына з Высокамазавецкага павету і мужчына з Беластока. Мужчына з Замбраўскага павету змешчаны ў павятовы шпіталь у Замбраве. Астатнія інфікаваныя – на  хатнім каранціне. Пад эпідэміялагічным наглядам знаходзяцца ўсе асобы, якія з імі кантактавалі.

Агулам у Падляшскім ваяводстве 373 пацверджаныя выпадкі заражэння каронавірусам. Памерлі тры асобы. У Польшчы, як паведамляе Міністэрства здароўя, зафіксавана амаль трынаццаць  тысяч выпадкаў каронавіруса. Ад COVID-19 памерлі 628 пацыентаў.

Беларускае Радыё Рацыя