380 новых выпадкаў захворвання ў Польшчы
380 новых выпадкаў захворвання на каронавірус выяўленыя ў Польшчы. Яшчэ 23 чалавекі памерлі. З пачатку эпідэміі вірус выяўлены ўжо ў 7582 чалавек, 286 заражаных памерлі. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што:
– 2607 чалавек шпіталізаваны,
– 142 220 чалавек знаходзяцца на каранціне,
Найбольшая колькасць інфекцый – у Мазавецкім ваяводстве, найменш – у Любускім.
Беларускае Радыё Рацыя
