39-ы Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка”



39-ы Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка” у Беластоку пачынаецца сёння ў Падляшскай оперы і філармоніі.

З галоўным арганізатарам фестывалю Мікалаем Бушко паразмаўляў Юрка Ляшчынскі:

– У гэтым годзе самае вялікае значэнне ва ўсіх справах мае пандэмія, так здарылася і ў нашым выпадку. Мы рыхтаваліся да 39-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка” у Беластоку ў траўні. У нас быў закрыты спіс удзельнікаў, закрытая праграма. Былі ў поўным кантакце, рыхтаваліся 30 хораў з 15 краінаў Еўропы, Азіі і Афрыкі. Рыхтаваліся знакамітыя хоры з Украіны, з Расеі, ну і многа хораў з Беларусі, на жаль, калі ў нас ужо ўсё было закрыта. Мы таксама чакалі многа жыхароў Беларусі. Былі і прыхадскія хоры і аматарскія, моладзевыя, з музычных вучылішчаў і прафесійныя. Наша праца, але перадусім заангажаванне і праца гэтых хораў, прапала. Я пры нагодзе хачу падзякаваць усім хорам з Беларусі, якія на жаль не змаглі прыехаць да нас па прычыне пандэміі. Мы скантактаваліся з усімі рэжысёрамі і рашылі, што пачакаем яшчэ некалькі месяцаў, вызначылі новы тэрмін правядзення фестывалю з 17 па 20 верасня. Сітуацыя на жаль не нармалізавалася, на гэты момант закрытая мяжа. Пандэмія закрыла магчымасць удзельнічаць хорам з Усходу. Многія хоры з іншых краін проста баяцца прыехаць дбаючы пра сваё здароўе, хоць нягледзячы на тое мы арганізуем фестываль. Скрамнейшай будзе конкурсная частка, але думаю, што ўвесь фестываль будзе мастацкай падзеяй. Мы ў гэтым фестывалі, акрамя конкурснай часткі, на якой маю надзею выступіць, бо ніхто з нас не ўпэўнены ў тым, што будзе заўтра, што будзе праз хвіліну, маю на ўвазе эпідэмію каронавірусу, выступяць хоры, якія пакажуць, што чуваць у харавым асяроддзі. Выступяць прыхадскія, гэта будуць праваслаўныя, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія, прафесійныя хоры і самадзейныя хоры. Пачынаюць працу моладзевыя хоры, студэнцкія, хоры ўстановаў культуры, музычных вучылішчаў. 2 дні конкурсу ў якім кожны дзень будуць выступаць па 5 хораў. Гэта будуць хоры з Польшчы, з Латвіі, з Балгарыі, з Венгрыі і з Грэцыі. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Першы дзень фестывалю пачнецца ў Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Падлесьнай канцэртам хору з Гданьска „Schola Cantorum Gedanensis”.

Беларускае Радыё Рацыя