4 верасня ў Варшаве пройдзе кірмаш-выстава беларускіх рамеснікаў
4 верасня ў Варшаве пройдзе кірмаш-выстава беларускіх рамеснікаў, якія зараз апынуліся ў Польшчы. На кірмашы можна будзе набыць нацыянальныя лялькі, мыла з пахам чабору і шматлікія іншыя адметныя рэчы. А яшчэ – уласнаруч стварыць мастацкі шэдэўр.

“Такі эксперымент мы ладзім упершыню”, – распавядае арганізатар супольнасці рамеснікаў “Craft Hand Lab” Марыя.
– Перш-найперш мы хочам аб’яднаць арт-маркет і таксама некаторыя майстар-класы, каб людзі не проста маглі набыць некаторыя рэчы, якія ў ніх будуць асацыявацца з Беларуссю, але таксама зрабіць нешта сваімі рукамі. Можна будзе зрабіць ляльку і таксама можна будзе зрабіць пано на сцяну з беларускімі сімваламі. На гэты момант мы ўжо маем два такіх майстар-класы, можа будзе больш, але гэта тое, што дакладна будзе.
Больш падрабязнасцяў пра мерапрыемства можна будзе знайсці ў сацыяльных сетках “Craft Hand Lab”: https://www.instagram.com/crafthandlab/
і https://www.facebook.com/crafthandlab




Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
