40-ы міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”
Асацыяцыя аматараў царкоўнай музыкі, Гайнаўскі Дом культуры, парафія Св. Тройцы ў Гайнаўцы запрашают на 40-ы юбілейны міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”, які пройдзе 13-18 верасня 2021 года ў царкве св. Тройцы ў Гайнаўцы.
Праграма:
Інаўгурацыйны канцэрт, 13 верасня 2021 г. (панядзелак), а 18.00, Свята-Троіцкі сабор. Выступіць Акадэмічны хор Варшаўскага ўніверсітэта – Варшава (Польшча).
Першы дзень конкурса, 16 верасня 2021 г. (чацвер), 16.00, Сабор св. Тройцы.
Другі дзень праслухоўвання, 17 верасня 2021 г. (пятніца), 16.00, Сабор св. Тройцы. Больш за 20 хораў з Польшчы і замежжа прадставяць сябе на конкурсных праслухоўваннях, у т.л. з Беластока, Варшавы, Лодзі, Плоцка, Украіны, Сербіі і Расеі.
Гала-канцэрт у Гайнаўцы, Сабор св. Тройцы, 18 верасня 2021 г. (субота), а 15.00. Гала-канцэрт у Беластоку, царква Святой Сафіі, 18 верасня 2021 г. (субота), 19.00.
Спадарожныя падзеі: Суправаджальныя канцэрты 17-19 верасня, у тым ліку канцэрт пад адкрытым небам „Фальклорнае свята” ў Цэнтры лясной адукацыі ў Белавежы 17 верасня 2021 года, пачатак 20.30.
Выставы: 1. Фотавыстава, прысвечаная юбілею Міжнароднага фестывалю „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі. 2. Фотавыстава асацыяцыі Orthnet „Колеры праваслаўнай царквы”. 3. Выстава абразоў св. Мікалая Цудатворца, створаныя ў рамках іканаграфічных майстэрняў, арганізаваных у гміне Гайнаўка.
Kontakt:
Biuro festiwalowe:
tel./fax. 85 682 33 51/607 886 931
e-mail: [email protected]
www.festiwal.cerkiew.pl
fb/hajnowskiednimuzykicerkiewnej
YouTube Międzynar Festiwal Hajnowskie Dni Muzyki Cerkiewnej