439 дзікоў адстрэлілі паляўнічыя ў Падляшскім ваяводстве
439 дзікоў адстрэлілі да канца чэрвеня паляўнічыя ва ўсходніх паветах Падляшскага ваяводства. Колы паляўнічых атрымалі 200 тысяч злотых на адстрэл дзікоў, якія ўвесь час наносяць ураджаю вялікія шкоды.
Маршалак падляшскага ваяводства Мечыслаў Башко звярнуўся да Міністэрства аховы ассяроддзя па дазвол на адстрэл чарговай партыі дзікоў:
– Звярнуўся сёння да Міністра аховы асяроддзя па дазвол на адсрэл дзікоў, якія ў тым ліку з’яўляюцца носьбітамі вірусу афрыканскай чумы свіней. Звяртаюся па дазвол на адстрэл на тэрыторі ваяводства Падляшскага.
На гэтым тыдні маршалак ваяводства звернецца таксама да міністэрства сельскай гаспадаркі па чарговыя грошы на адстрэл дзікоў на тэрыторыі Падляшша.
Дадаткова ў паветах Беластоцкім і Сакольскім працуюць ўжо групы экспертаў па справах ацэнкі шкодаў, якія наносяць ураджаю дзікі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя