47 студэнтаў у “Летняй школе польскай мовы і культуры для іншаземцаў”



Студэнты вучацца на розных факультэтах і ў розных краінах, але аб’ядноўвае іх цікавасць да польскай мовы і культуры. «47 студэнтаў з шасці еўрапейскіх краін прымае ўдзел у “Летняй школе польскай мовы і культуры для іншаземцаў” у Беластоцкім універсітэце», – гаворыць кіраўніца школы польскай мовы і культуры Полляндо Эльжбета Аврамюк.

– Курсы фінансуе Міністэрства навукі і школьніцтва. Прымаюць у курсах удзел студэнты-паланісты замежных акадэмічных асяродкаў, а таксама лектараты польскай мовы, гэта можа быць і студэнт-ветэрынар, які вывучае польскую мову.

У час курсу запланавана 90 гадзін рознага тыпу заняткаў, але не менш важны час, праведзены са студэнтамі, які дае магчымасць практычна выкарыстаць веданне мовы, кажа Хрысціна Дамарэцкая з філалагічнага факультэту БДУ:

– Мая спецыялізацыя – гэта польская мова. Мне проста цікава, што тут ў Беластоку, таму што на летняй школе я ўжо не першы раз. Польскую мову, мне здаецца, нядрэнна ведаю. Спадзяюся, што пазнаёмлюся з новымі людзьмі, бо летняя школа – гэта кантакты з замежнікамі. Я яшчэ вучу балгарскую мову, таму спадзяюся, што падвучу і балгарскую мову.

Удзельнікам школы, акрамя заняткаў, прапануецца таксама культурная праграма. Студэнты наведаюць, між іншым, музеі і галерэі Беластоку, прымуць удзел у журналісцкіх і тэатральных майстар-класах.

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя