5-га лістапада ў Варшаве адбудзецца Арт-Маркет
Беларускія, польскія і ўкраінскія рамеснікі аб’яднаюцца і зладзяць 5-га лістапада ў Варшаве агульны Арт-Маркет.
“Хочацца, каб беларусы маглі пазнаёміцца не толькі са сваімі майстрамі, працы якіх яны бачылі раней, але і з культурай іншых краін. Таму мы і запрасілі рамеснікаў з Польшчы і Украіны. Акрамя кірмашу, мы правядзем і майстар-класы”, – распавядае арганізатар падзеі, аўтар праекту “Сraft hand lab” Марыя.
– На адным майстар-класе можна будзе зрабіць ляльку анёла. Будзе весці Вольга Пашковіч. А на другім майстар-класе можна будзе зрабіць пано на сцяну з беларускім сімвалам, сімвалам агню. Адзін са знакамітых сімвалаў, які, я спадзюся, усе ведаюць. Мы вырашылі, што ўсе сродкі, якія будуць атрыманыя ад удзелу ў гэтых мастар-класах, мы аддадзім маленькай дзяўчынцы Алівіі, якая ва ўзросце трох гадоў сур’ёзна захварэла.
Запісацца на майстар-клас можна па пошце [email protected].
На самім жа арт-маркеце будуць прадстаўленыя нацыянальныя, калядныя і не толькі вырабы. Падзея пройдзе ў Беларускім Молазевым Хабе ў суботу з 11:00 па 18:00.
Беларускае Радыё Рацыя