5-годдзе “Крыніцы” з Радзілаўкі
Аматарскі калектыў народнай песні “Крыніца” з Радзілаўкі, што ў Мельніцкай гміне, адзначыў 5-годдзе сваёй дзейнасці. З гэтай нагоды прайшоў адмысловы канцэрт.
“Як гэта ж крыніца дае ваду, так мы дарым людзям песню,” – кажа член калектыву “Крыніца” Вольга Пагрэбняк:
– Мы даём людзям хоць трошкі радасці, бо ў сталых людзей ёсць толькі тэлевізар. А зараз мы маем чатыры цыклічныя імпрэзы ў год.
Юбілей калектыў святкаваў у сваёй вёсцы, і хаця ў час мерапрыемства ішоў дождж – сабралася шмат людзей. Былі таксама калектывы-госці. Сярод іх “Жэмэрва” са Студзіводаў ды “Рада” з Беларусі.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара