5 студзеня з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 66 чалавек



Польская памежная служба паведаміла, што ў чацвер з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 66 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Кубы і Емена.

https://twitter.com/Straz_Graniczna

Першая спроба нелегальнага пераходу мяжы мела месца на ўчастку, які ахоўваецца памежнай заставай у Крынках. 13 грамадзян Сірыі і 4 грамадзяне Егіпта на пантоне пераправіліся на польскі бок праз памежную раку Свіслач.

Аналагічнае здарэнне адбылося ў раёне Пляшскае заставы, дзе 2 грамадзяніны Конга і грамадзянін Анголы пераплывалі раку Ваўкушанку.