50 чалавек паступае на курс „Studia Wschodnie”
50 студэнтаў з новага акадэмічнага года паступіць на курс „Studia Wschodnie”. Гэта новая прапанова Універсітэта ў Беластоку. Курс створаны для асобаў, якія хочуць развіваць у будучыні прафесійныя кантакты з суб’ектамі з Беларусі ды Расеі ў сферы гаспадаркі, турыстыкі ды культуры. Зацікаўленне гэтым курсам было, але не сярод сёлетніх выпуснікоў сярэдніх школ, кажа адказны за новы курс прафесар Ян Снопка.
– На дзіва, сваю зацікаўленасць гэтым курсам выявіла крыху старэйшае пакаленне. Гэта неабавязкова моладзь, сёлетнія выпускнікі школ, а асобы, якія некалькі гадоў раней скончылі сярэднюю школу ці ўніверсітэт, а цяпер хацелі б павучыцца ў нас, на гэтым кірунку.
Важным элементам будзе таксама навука замежных моваў, у тым ліку адной усходнееўрапейскай. “Studia Wschodnie” – гэта трохгадовы курс, які рэалізуе гістарычна-сацыялагічны факультэт.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота bryla.pl