50 гадоў філалагічнаму факультэту Беластоцкага ўніверсітэта



50 гадоў таму сваё навучанне ў Беластоку пачалі першыя філолагі. Універсітэт у Беластоку пачаў святкаванне юбілею факультэта гуманітарных навук.

З гэтай нагоды ў Падляшскай бібліятэцы прайшла канферэнцыя, прысвечаная мовазнаўству. З 1992 года ва ўніверсітэце з’явілася магчымасць вывучаць беларускую мову. Але ўжо некалькі гадоў набор на беларускую філалогію спынены з прычыны невялікай цікавасці, – кажа Беата Пецыхна з філалагічнага факультэта:

– Была малая зацікаўленасць. Але пэўная праца будзе праводзіцца, каб пасля яе аднавіць. Мы стараемся, каб наша філалогія ў свой дыяпазон уключала шмат розных моваў, і не толькі заходніх. Мы адкрытыя да супрацы з усходнімі  ўніверсітэтамі з Беларусі, Украіны, Расеі.

На філалагічыным факультэце ўніверсітэта ў Беластоку цяпер навучаецца 1 250 студэнтаў. Ва ўсіх аддзелах працуе агулам 157 навукоўцаў і выкладчыкаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота poranny.pl