50 гадоў хору „Васілёчкі” з Бельскага дому культуры
8 лістапада адбудзецца юбілейны канцэрт „Васілёчкаў”, на які арганізатары запрашаюць усіх сваіх прыхільнікаў, а таксама ўсіх былых харыстаў, якія напрацягу паўстагоддзя ўпрыгожвалі сваімі галасамі хор. „Васілёчкі” – гэта хор, у якім спявалі сяменыя пакаленні, – кажа шматгадовая харыстка „Васілёчкаў” Галена Саковіч:
– Бацька спяваў з самага пачатку. Затым прыйшла адна сястра, другая сястра. Прыйшоў мой муж. Пайшла я, швагер. Я з мужам спяваю, сястра з мужам спявае. І дзеці маёй сястры, выхаваныя ў «Васілёчках». І не толькі нашы дзеці. Многіх іншых харыстаў. Калі мы прыйшлі ў хор, шмат дзяцей было, нават гаварылі, што другі хор будзе – дзіцячы.
Ужо заўтра ў 17 гадзінаў „Васілёчкі” выступяць з вялікім канцэртам, прымеркаваным да 50-годдзя свайго існавання. Апрача Васілёчкаў” на сцэне Белскага дому культуры выступіць калектыў „Ас і арляне”.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя