50 польскіх антраполагаў падпісалі ліст салідарнасці з Уладзімірам Шыпілам
50 польскіх антраполагаў падпісалі ліст салідарнасці з арыштаваным беларускім калегам Уладзімірам Шыпілам.
На фота: Уладзімір Шыпіла ў цэнтры
Сярод аўтараў ліста салідарнасці — акадэмікі Польскай акадэміі навук, дырэктары інстытутаў і музеяў, старшыня і прэзідыум Камітэту этналагічных навук ПАН, кіраўніцтва Польскага этналагічнага таварыства. Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук Беларусі. Пазней яму прысудзілі 7 дзён арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.
«Мы салідарныя з пратэстамі беларускіх навукоўцаў і студэнтаў, падзяляючы як іхныя патрабаванні праўды і прыстойнасці ў грамадзкім жыцці, так і супраціў палітычнаму кантролю над навуковым жыццём. Хлусня і кан’юнктурныя маніпуляцыі ў навуцы маюць кароткае жыццё, бо навука — гэта прастора свабоднай і крытычнай думкі», гаворыцца ў лісце.
Беларускае Радыё Рацыя