60% насельніцтва Польшчы атрымала вакцыну супраць COVID-19
Больш 23 мільёны 240 тысяч палякаў атрымалі вакцыну супраць каронавіруса – гэта прыкладна 60 працэнтаў насельніцтва, з іх больш за 15 мільёнаў чалавек былі цалкам прышчэпленыя, – паведамляе Міністэрства здароўя Польшчы.
Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі: Pfizer-BioNTech, Moderna, AstraZeneca, а таксама аднаразовай вакцынай Johnson & Johnson.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у краіне першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 671 тысяча чалавек – гэта каля сямі працэнтаў насельніцтва, поўны курс вакцынацыі прайшлі 372 тысячы. Выкарыстоўвацца дзве вакцыны: “Спутник V” і кітайская “Vero Cell”.
Беларускае Радыё Рацыя