600 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускае мяжы за суткі
Польскія памежнікі зафіксавалі 600 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы за мінулую сераду. 19 нелегалаў былі арыштаваныя, паведаміла памежная служба. Гэта 16 грамадзян Ірака, 2 грамадзяніна Індыі і адзін грамадзянін Сырыі. З пачатку кастрычніка спробаў незаконнага пераходу на тэрыторыю Польшчы з Беларусі адбылося каля 11 300. Цягам году амаль 23 тысячы. Як вядома, з 2 верасня ў памежнай зоне з Беларуссю дзейнічае надзвычайнае становішча. Яно тычыцца 183 населеных пунктаў Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў. Зафіксавана каля 8 выпадкаў гібелі мігрантаў на мяжы.