62% украінцаў гатовы адмовіцца ад непадкантрольных тэрыторый Данбаса
Паводле дадзеных апытання цэнтра сацыяльных даследаванняў „Сафія”, амаль 62% украінцаў гатовыя адмовіцца ад непадкантрольных Кіеву тэрыторый Данбаса, каб спыніць вайну. Амаль 23% апытаных украінцаў заявілі, што Украіна павінна ваяваць да ўсталявання поўнага кантролю над занятымі сепаратыстамі раёнамі Данецкай і Луганскай абласьей, а яшчэ крыху больш за 15% рэспандэнтаў не змаглі вызначыцца з адказам.
Пры гэтым амаль палова ўкраінцаў лічаць, што цяпер галоўнай задачай прэзідэнта і ўрада з’яўляецца спыненне вайны на Данбасе, а паляпшэнне эканамічнай сітуацыі і стварэнне працоўных месцаў у якасці прыярытэтнай задачы ўлады абазначылі звыш 15% апытаных. Пераважная большасць рэспандэнтаў – больш за 80% – лічаць, што ўлада прадпрымае недастаткова высілкаў для спынення баявых дзеянняў. Крыху больш за 45% удзельнікаў апытання лічаць, што для спынення вайны на Данбасе і нармалізацыі адносін з Расеяй можна пайсці на некаторыя саступкі. Афіцыйна прызнаць уваходжанье Крыма ў склад Расеі пагадзіліся каля 11%, а прызнаць незалежнасць самаабвешчаных рэспублік Данбаса дзеля спынення вайны пагадзіліся крыху больш за 12%.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота korrespondent.net