653 тысячы пачак цыгарэт схаваныя ў мінеральнай воўне
Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі з Будзіска затрымалі літоўскую фуру, якая паводле дакументаў павінна была везці ў Нямеччыну мінеральную воўну.
Падчас агляду высветлілася, што задэклараваны груз знаходзіцца толькі ў задняй частцы прычэпу. За ім былі схаваныя кантрабандныя цыгарэты.
У грузавым аўтамабілі, якім кіраваў 32-гадовы грамадзянін Літвы, знаходзілася 653 тысячы пачак беларускіх цыгарэт. Іх прыблізны рынкавы кошт складае 9,7 мільёнаў злотых.
Кіроўца часова затрыманы на 3 месяцы. Яму пагражае да 10-ці гадоў пазбаўлення волі.