70 год з дня нараджэння Ежы Папялушкі



14 верасня 1947 году ў Акопах, што на Сакольшчыне, нарадзіўся ксёндз Ежы Папялушка. Гэты  харызматычны ксёндз быў капеланам варшаўскай „Салідарнасці”, абаронцам правоў чалавека, які публічна крытыкаваў камуністычны рэжым.

Па сёння асоба ксяндза Ежы аб’ядноўвае вернікаў, адзначыў у час урачыстай літургіі, якая прайшла 10 верасня ў Акопах, ксёндз,  прафесар Ежы Левандоўскі.

– Як магло такое стаць, што сёння ва ўсіх касцёлах свету збіраюцца біскупы, святары, каб аддаць гонар і хвалу гэтаму святому пакутніку. Тады хтосьці абвінаваціў, падмануў, змахляваў. Да гэтага дня ніхто не сказаў: Прабачце за Юрку Папялушку!

Блаславёны ксёндз Папялушка быў замардаваны ў 1984 годзе камуністычнай службай бяспекі. Тады яму было 37 гадоў. Ксёндз Ежы Папялушка спачывае пры касцёле св. Станіслава Косткі ў Варшаве. 6 чэрвеня 2010 года Ежы Папялушку далучылі да ліку блаславёных пакутнікаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя