72-я гадавіна пацыфікацыі падляшскай вёскі Патока



16 траўня 1945 аддзелам польскага ўзброенага падполля былі забітыя чатыры жыхары вёскі.

Ілюстрацыйнае фота

У той дзень у вёсцы Патока загінулі браты Уладзімір, Ян Малашэўскія, бацька з сынам Ян і Уладзімір Бэкішы. За што яны былі расстраляныя, блізкія не ведаюць да сённяшняга дня:

– Прыехалі тыя, што прыязджалі перад гэтым. Штосьці бацьку казалі, а пасля бачу, бацька перахрысціўся і быў забіты. Адзін з іх пайшоў у хату і забіў брата.

– Майго бацьку там забілі пад плотам. Я забегла, а там разбітая галава, кроў. Побач з ім ляжаў дзядзька. Яны сабраліся і паехалі ды ўсё.

Праз тыдзень пасля гэтага – 22 траўня 1945 года польскае ўзброеннае падполле здзейсніла напад на вёску Патока. У пажары загінулі трое дзяцей, абгарэў і пазней памёр Міхал Герасімчук, які напярэдадні вярнуўся у вёску з прымусовых працаў у Нямеччыне.

22 траўня а 17-й гадзіне ў вёсцы адслужаць паніхіду па бязвінна загінулых.

Трагедыя дагэтуль не расследавана па прычыне таго, што Інстытут Нацыянальнай Памяці ў 2015 годзе адмовіўся расследваць гэтае злачынства.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя