73-я гадавіна генацыду жыхароў Ліпска



Сёлета мінае 73 гады з часу генацыду жыхароў Ліпска. Каля 50 чалавек з гэтага невялікага мястэчка ў ліпені 1943 года было вывезена на фарты ў Наўмовічы і расстраляна фашыстамі. Сярод іх знаходзілася блаславёная Мар’яна Бернацкая, якая аддала жыццё за сваю нявестку.

Штогод жыхары Ліпска наведваюць месца жахлівай падзеі, каб памаліцца і ўскласці кветкі на магілу забітых землякоў, кажа дырэктар асяродка культуры ў Ліпску Веслаў Вогонка:

– У гэтым годзе да нас прыедуць не толькі сваякіх тых, хто загінуў, але і харцэры. Жыхары Ліпска помняць тых, хто быў  забіты на фартах ў Наўмовічах.

Сярод расстраляных на фартах у Наўмовічах былі прадстаўнікі польскай інтэлігенцыі, жыхары Гародні, а таксама каля трох тысяч габрэяў. Сёння на гэтым месцы знаходзіцца помнік у гонар усіх ахвяр фашызму.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Marcin Łępicki