73-я гадавіна пацыфікацыі падляшскай вёскі Патока
73 гады таму 16 траўня 1945 аддзел польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі» расстраляў 4 жыхароў вёскі — братоў Яна і Уладзіміра Малашэўскіх ды бацьку у і сына Уладзіміра і Яна Бэкішаў.
Праз тыдзень, 22 траўня, тыя ж жаўнеры 5 віленскай Брыгады Арміі Краёвай спалілі вёску. У пажары загінулі тады трое дзяцей. Ужо некалькі гадоў ў гэты дзень настаяцель парафіі ў Тапалянах Аляксандр Алексеюк служыць паніхіду у памяць бязвінна загінулых жыхароў Патокі…
— Калі б была такая ініцыятыва з боку жыхароў гэтай вёскі, то можна было б адслужыць літургію, паніхіду, за тых людзей, якія загінулі ў той перыяд.
— Гэта было занядбанае месца, але знайшлася групка людзей, якія хацелі ўвекавечыць. Мы са свайго боку таксама былі не супраць.
— Каб была памяць пра трагедыю. Раней жыхары горада размаўлялі пра такую ідэя, каб пабудаваць каплічку.
Для ўшанавання памяці бязвінна загінулых ў траўні 1945 году жыхары вёскі Патока будуюць каплічку, дзе ўсталююць мемарыяльную дошку памяці загінулых 16 і 22 траўня 1945 года.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя