Пажарныя з памежжа атрымалі новае абсталяванне
Новыя пажарныя машыны атрымалі добраахвотныя пажарныя каманды.
Гміны Гайнаўскага павета: Чаромха, Чыжы, Нарва, Дубічы Царкоўныя ды вёска Махнатае ў Гайнаўскай гміне могуць карыстацца сучаснымі пажарнымі машынамі, кажа начальнік добраахвотнай пажарнай каманды ў Чыжах Янка Белавежац:
– Мы не спадзяваліся, што будзем мець такое абсталяванне. Мы вельмі задаволеныя, бо нам была патрэбна такая машына, хоць і старая была някепская. Гэтая нашмат лепшая, бо мае ўсё, што патрэбна для правядзення ратавальных аперацый.
Гэта першыя пажарныя машыны, якія былі куплены ў межах польска-беларускай транспамежнай праграмы “Супольна ахоўваем Белавежскую пушчу”. Абсталяванне ды машыны, якія прызначаны 18 добраахвотным пажарным камандам, каштавалі 4,5 мільёны еўра.
7 пажарных машын ды пажарнае абсталяванне трапіць і да пажарнікаў з Берасцейскай ды Гарадзенскай абласцей.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара