74-я гадавіна з дня нараджэння блаславёнага Ежы Папялушкі
У суботу, 11 верасня, на Беласточчыне адзначалі 74-ую гадавіну з дня нараджэння Бл. Кс. Ежы Папялушкі. У мерапрыемстве ўзяў удзел маршалак ваяводства Артур Касіцкі.
У Сухаволі ўжо на працягу некалькіх гадоў адзначаюць угодкі нараджэння бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі. Тут яго парафія і месца вучобы, ксёндз нарадзіўся ў суседняй вёсцы Акопы. Святар быў забіты ў 1984 годзе супрацоўнікамі службы бяспекі.
Урачыстасці пачаліся з ускладання вянкоў да помніка бласлаўлёнаму ксяндзу ў гарадскім парку ў Сухаволі, потым адбылася імша ў касцёле Пятра і Паўла.
У гэты дзень таксама адбылася прэм’ера спектакля „Псалмы Давіда – псалмы кахання і надзеі” ў аранжыроўцы Міхала Юркевіча ў выкананні хору і музычнай групы пад яго кіраўніцтвам.
Беларускае Радыё Рацыя