75-ая гадавіна пацыфікацыі вёскі Райск



У 75-ую гадавіну пацыфікацыі вёскі Райск, што ў гміне Бельск Падляшскі, памяць загінулых ушанавалі ў час багаслужбы ў мясцовай царкве, затым – на месцы расстрэлу. На памінальных мерапрыемствах прысутнічала Барбара Пгеллер пастар Евангелісцкай царквы ў Нямеччыне:

Дзякуй, што маю магчымасць як немка быць тут. І гэта ўжо не першая нагода прысутнічаць тут. Сёння адчуваю вялікі смутак і яшчэ большы сорам за тое, што гітлераўцы ўчынілі ў Райску. Гэтага ніколі не атрымаецца забыць. Мы адказныя як народ, як яго прадстаўнікі. Вечная памяць.

16 чэрвеня 1942 года было расстраляна гітлераўцамі 149 мірных жыхароў вёскі Райск. Вёска была спаленая. Людзі, якія выжылі, былі вывезеныя ў Нямеччыну ды іншыя мясцовасці Падляшша. Гэта было пакаранне за абстрэл нямецкай машыны савецкімі партызанамі, што мела месца непадалёк Райска 14 чэрвеня 1942-га.

Малітву ў дзень 75-ай гадавіны трагічных падзей у Райску праводзіў епіскап супраслькі Рыгор. Асвяціў ён таксама магілу-помнік айцу Сцяпану Іванкевічу, які адбудаваў царкву ў Райску.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара