75-я гадавіна паўстання ў Беластоцкім гета
Чытанне гістарычных тэкстаў, знічы, кветкі, успаміны жыхароў і паўстанцаў. Так Беласток адзначыў 75 гадавіну пачатку ліквідацыі мясцовага габрэйскага гета. У 1943 годзе пачалася так званая «лютаўская кампанія», у час якой загінулі або былі вывезены ў лагеры смерці 12 тысяч чалавек. Ля помнікапаўстанцаў гета сабраныя адчыталі імёны ахвяр:
— Кантаровіч Дарота, Левін Зуско, Меламет Янкель….
— Тут жыла мая бабуля, на вуліцы Смольнай, 1. Гэтая вуліца была на мяжы гета. Яны выцягнулі габрэйку з-за плоту, сяброўку маёй цёткі.
— Жудасць таго, што адбывалася і наколькі натуральным і нармальным гэта лічылася ў тыя часы. Нам нават цяжка ўявіць тое, што сталася.
Мерапрыемствы, звязаныя з гадавінай паўстання ў беластоцкім гета адбудуцца таксама ў жніўні. Тады выступіць у Беластоку Кшэсімір Дэмбскі з сімфанічным аркестрам, а таксама заанаваны шпацыр па колішнім гета. У час ліквідацыі гета ў 1943 годзе загінула больш за 12 тысяч беластоцкіх габрэяў. 30 тысяч чалавек вывезлі ў лагеры ў Трэблінцы і Аўшвіц.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток