75-я гадавіна трагічных падзей у вёсцы Патока
За вечную памяць жыхароў Патокі, якія былі забітыя або жыўцом згарэлі 75 гадоў таму, маліліся разам з айцом Аляксандрам Аляксеюкам іх суродзічы.
Ужо пяты раз 22 траўня ў новапабудаванай капліцы ў вёсцы прайшла паніхіда ў памяць бязвінных ахфяраў аддзелу польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Зыгмунта Шэндзеляжа, мянушка “Лупашка “.
Удзельнікі паніхіды:
– Усё было ў агні, усё было чырвонае. Мужчын усіх забралі, пагналі за вёску.
– Усё згарэла. Хлеў мураваны быў, то сцены засталіся.
– Я яшчэ памятаю, як дзеці спаленыя там ляжалі.
– Для таго я тут, каб памаліцца за тых людзей і ўспомніць пра іх пакуты, якія яны цярпелі толькі таму, што былі іншага веравызнання і іншай нацыянальнасці.
– Будзе гэтая малітоўная памяць. Напэўна будзе яна пераказвацца з пакалення ў пакаленне.
22 траўня 1945 года – 75 гадоў таму – салдаты „Лупашкі” спалілі вёску. У Патоцы загінула 8 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.
Нагадаем, што Зыгмунт Шэндзеляж быў урачыста перапахаваны ў красавіку 2016 года на варшаўскіх Павонзках з удзелам прэзідэнта Польшчы і прадстаўнікоў ураду. Міністр абароны Антоні Мацэрэвіч пасмяротна павысіў маёра „Лупашку” да ранга палкоўніка.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя, Патока