76-ая гадавіна трагедыі габрэяў у Ядвабным
10 ліпеня 1941 года габрэйскіх жыхароў Ядвабнага сагналі ў стадолу і падпалілі. Следства Інстытута нацыянальнай памяці з 2002 года даводзіць, што злачынства было планаванае і здзейснена польскімі цывільнымі жыхарамі Ядвабнага з падбухторвання нямецкіх жандармаў. Пасля забойства злачынцы рабавалі маёнткі загінулых жыдоў.
Як скончылася вайна, польскія суды прыгаварылі да смяротнага пакарання за гэтае злачынства жыхара Едвабнага Кароля Бардоня і яшчэ 9 іншых жыхароў пакаралі пазбаўленнем волі.
У 60-ую гадавіну трагедыі ў Ядвабным быў урачыста адкрыты помнік ахвярам трагедыі з ўдзелам прэзідэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота PAP/Artur Reszko