У Беластоку прэзентуюць кнігу Віктара Стахвюка „Подых тэмры”



“Подых тэмры. Стэжкамі пэрэжытого” – такую назву мае найноўшая кніжка Віктара Стахвюка. Беларускага паэта, пісьменніка, грамадскага, палітычнага і культурніцкага дзеяча.

Кніжка адметная тым, што напісана, як кажа сам аўтар, на „подляшо-рускай” гаворцы. Кніга ўтрымлівае аўтабіяграфічныя элемэнты, спалучаныя з філасофіяй аўтара.

– Гэта „выянтковая” мова. Бо гэта адзіная мова, дзе ёсць дыхтонгі. Нідзе на славяншчыне такой мовы няма. Я не пішу пра тое, што іду і шуршу чаравікамі па тратуары, ці недзе па асфальце. Я пішу пра тое, што чалавек думае, успамінае, выбягае з думкамі наперад. Больш-менш я пішу пра гэта.

З найноўшай кнігай Віктара Стахвюка змогуць сёння, 18 сакавіка, пазнаёміцца жыхары Беластока ў Цэнтры Праваслаўнай Культуры. Адбудзецца таксама паказ дакументальнага фільму “Прывэлі нас сюды песні вашых батькув”. У сустрэчы апрача аўтара ўдзел возме таксама выдавец кнігі – старшыня Фонду “Музей малой Бацькаўшчыны“ ў Студзіводах – Дарафей Фёнік. Мерапрыемства пачнецца а 18-ай гадзіне.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя