78-ыя ўгодкі бітвы пры Монтэ-Касіна ў Беластоку: «Памятаем і пра беларусаў»
У Беластоку адзначылі 78-ю гадавіну бітвы пры Монтэ-Касіна, у якой на баку антыгітлераўскай кааліцыі прынялі ўдзел у тым ліку і жыхары Падляшша.
Афіцыная Беларусь гэты дзень не ўспамінае, але ў Беластоку ўспомнілі ўсіх удзельнікаў бітвы, якія змагаліся за свабоду Польшчы:
Вядома, што каля 30% 2-га польскага корпусу генерала Андэрса складалі беларусы. З 924 забітых жаўнераў каля падножжа Монтэ-Касіна пахаваны 180 беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя