8 траўня пачынаецца 42-і міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”



фота з фестывалю 2021 года

8 траўня пачынаецца 42-і міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”. Канцэрт адкрыцця пачнецца а 18-й гадзіне ў Саборы Святой Тройцы ў Гайнаўцы. Выступіць камерны хор Accolada з Рыгі, мінулагодні лаўрэат фестывалю.

Конкурсныя слуханні будуць праходзіць 11-12 траўня ў саборы. У конкурснай праграме возьмуць удзел ажно 17 хоравых калектываў з Польшчы, Літвы, Латвіі, Фінляндыі, Сербіі і Румыніі. Сёлета не выступяць хоры з Беларусі, Расеі і Украіны.

Фестываль будзе суправаджацца разнастайнымі культурнымі імпрэзамі і канцэртамі ўдзельнікаў фестывалю ў іншых месцах і гарадах – Гайнаўцы, Бельску, Беластоку, Мельніку, Любліне, Курашаве.

Фестываль завершыцца гала-канцэртам у Гайнаўцы.

Беларускае Радыё Рацыя