8 траўня ў Беластоку пройдзе антываенная акцыя Салідарнасці

8 траўня ў Беластоку пройдзе антываенная акцыя. Арганізатары (беларуская дыяспара) пішуць наступнае:
Запрашаем на акцыю Салідарнасці, 8 траўня ў 15:00 па адрасе Białystok, ul.Elektryczna, 9 (каля кансуляту РБ) ⚪????⚪ 8 мая ў Еўропе святкуюць дзень заканчэння Другой сусветнай вайны. Па ўсім свеце ён праходзіў пад лозунгам „Ніколі болей”, але ў Беларусі і Расеі акцэнт у дзень перамогі быў іншы – „Можем повторить”. І зараз мы бачым, што з гэтага атрымалася: з пераможцаў фашызму выраслі новыя фашысты. Але і ў гэтай вайне будзе перамога. Парамога над рашызмам, перамога над лукашызмам.
????8 траўня запрашаем вас на акцыю салідарнасці з тымі, хто змагаецца з сучаснымі пачварамі і хто абавязкова пераможа! ✊Бярыце з сабой украінскія сцягі, бел-чырвона-белыя беларускія, польскія сцягі, антываенныя плакаты!
