8 тысяч украінскіх міліцыянтаў і вайскоўцаў – на баку сепаратыстаў



Восем тысяч былых украінскіх міліцыянтаў і вайсоўцаў ваююць на баку сепаратыстаў. Такую лічбу афіцыйна агучылі ва ўкраінскай вайсковай пракуратуры.prorusiski-separatistai-luhanske-65145179

З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Пра восем тысяч здраднікаў афіцыйна заявіў вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціас. Паводле яго словаў, вайсковая пракуратура ўжо склала спісы людзей, якія парушылі прысягу і свядома перайшлі на бок ворага. У ім фігуруе пяць тысяч міліцыянтаў і тры тысячы вайскоўцаў. Большасць гэтых людзей раней праходзілі службу ў Луганскай і Данецкай абласцях. “Усе яны будуць абавязкова прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці”, – падкрэсліў вайсковы пракурор Украіны.

Тым часам праваахоўныя органы Украіны працягваюць выяўляць міліцыянтаў і супрацоўнікаў СБУ, якія пераходзяць на бок непрызнаных рэспублік. Толькі ў мінулым месяцы пракуратура пачала некалькі дзясяткаў такіх крымінальных спраў.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters