8-я гадавіна беатыфікацыі ксяндза Ежы Папялушкі



Сёння мінае 8 гадоў з часу беатыфікацыі ксяндза Ежы Папялушкі. Беатыфікацыйны працэс доўжыўся 13 гадоў і 6 чэрвеня 2010 году ксёндз Папялушка быў прызнаны блаславёным Каталіцкага касцёла.

Святую імшу вёў Прэфект Кангрэгацыі па кананізацыі святых Анджэла Амата, які ад імя папы Бенедыкта ХVI адчытаў акт бэатыфікацыйны. Ва ўрачыстасцях прыняло ўдзел 140 тысячы асоб.

Ксёндз Ежы Папялушка захапляў сваёй харызмай, кажа аўтар кніжкі пра блаславёнага, Лукаш Кудліцкі:

— Ён ведаў цяжкасць працы ў вёсцы. Пачуваўся малым сярод людзей свайго атачэння, а гэта былі рэктары універсітэтаў, славутасці, пісьменнкіЮ прафесары. А ён, просты хлопец з падляшскай вёскі, між імі. А яны ў сваю чаргу углядаліся ў яго. Я запісаў такія успаміны, што некалі рэктар пасля сустрэчы з Папялушкам не мог прамовіць ані слова, настолькі быў узрушаны.

Ксёндз Ежы Папялушка нарадзіўся ў 1947 годзе ў Акопах, што на Падляшшы. Яго звалі сьвятаром варшаўскага прафсаюза «Салідарнасьць», абаронцам правоў чалавека ў Народнай Польшчы. Айцец Ежы буў прызнаны мучанікам камунізму.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя