80-годдзе першай масавай дэпартацыі палякаў у Сібір



Ускладаннем вянка да помніка магіле Невядомага сібірака пры касцёле Святога Духа ў Беластоку маршалак Артур Косіцкі разам з намеснікамі маршалака Марэкам Олбрысам і Станіславам Дэрахайлам і членамі праўлення Вяславай Бурнас і Марэкам Маліноўскім адзначылі 80-годдзе першай дэпартацыі палякаў на Усход.

Першая з самых трагічных масавых дэпартацый палякаў у Сібір была праведзена савецкімі ўладамі 9-10 лютага 1940 года. Зімовай ноччу, па загаддзе Масквы, было дэпартавана амаль 140 тысяч чалавек. У асноўным гэта былі сем’і дзяржаўных чыноўнікаў, у тым ліку суддзі, пракуроры, паліцыянты, леснікі, а таксама вайскоўцы, у тым ліку ўдзельнікі польска-бальшавіцкай вайны, і памешчыкі. Дэпартаваных накіравалі ў паўночныя раёны СССР, пад Архангельск, а таксама ў Іркуцк, Краснаярскі край і Комі.

З 10 лютага 1940 г. па чэрвень 1941 г. улады Савецкага Саюза, якія занялі тэрыторыі Другой Рэчы Паспалітай, арганізавалі чатыры дэпартацыі польскіх грамадзян розных нацыянальнасцяў на Усход.

Гісторыкі падлічылі, што ў Сібір дэпартавана ўсяго ад трыста тысяч да звыш мільёна чалавек. Шмат хто з дэпартаваных не перажыў гэты шлях, шматлікія ніколі не вярнуліся з выгнання.

wrotapodlasia.pl