81-я гадавіна першай масавай дэпартацыі палякаў у Сібір
У аўторак (10 лютага) Артур Касіцкі, маршалак Падляшскага ваяводства, усклаў вянок да Помніка магіле Невядомага сібірака ў Беластоку ў 81-ю гадавіну першай масавай дэпартацыі саветамі палякаў у Сібір, паведамляе wrotapodlasia.pl.
Яны прыходзілі ноччу альбо раніцай. Яны жорстка стукалі прыкладамі вінтовак па дзвярах. Іх крык студзіў кроў. Такая карціна назаўсёды запомнілася ўсім, хто спазнаў жудасны лёс савецкіх дэпартацый у Сібір. Першая адбылася 10 лютага 1940 года.
Крымінальнае рашэнне аб правядзенні масавых дэпартацый польскага насельніцтва з захопленых СССР тэрыторый Другой Польскай Рэспублікі было прынята Палітычным бюро бальшавіцкай партыі ў снежні 1939 года. Акцыя была падзелена на чатыры этапы.
fot.: Marcin Nawrocki
