81,2% украінцаў лічаць Расею недружалюбнай краінай-суседкай



Кожныя чацвёра з пяці ўкраінцаў лічаць Расейскую Федэрацыю недружалюбнай краінай-суседкай, сяброўскай Расею назвалі 12,8% рэспандэнтаў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага 20-21 лютага 2021 года кампанія „Active Group”.

Рэспандэнтам задалі пытанне: „Якая з краін-суседак з’яўляецца недружалюбнай да Ўкраіны?”.

81,2% апытаных назвалі Расею, Польшчу – 24,2%, Венгрыю – 21,3%, Беларусь – 20,2%, Румынію – 16,7%, Малдову – 15,1%, Турцыю – 13,3%, Славакію – 6,7%, 7,6% рэспандэнтаў не змаглі адказаць.

Самай дружалюбнай суседкай, на думку ўкраінцаў, ёсць Польшча – так лічаць 60,8% апытаных. Беларусь назвалі сяброўскай краінай 58,4% рэспандэнтаў, паказчыкі іншых краін-суседак Украіны (акрамя РФ) знаходзяцца ў межах 49,8-54,9%.

gordonua.com

Фота: ru.depositphotos.com